Да Дня праваслаўнай кнігі

- 14:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках Дня праваслаўнай кнігі ў бібліятэцы Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна прайшло мерапрыемства “Жывое слова мудрасці…”.

Наш час – час вялікіх дасягненняў навукі, тэхнікі, час выдатных адкрыццяў. Але з усіх цудаў, створаных чалавекам, найбольш складаным і вялікім з’яўляецца кніга.

У кнізе заключаны велізарны духоўны свет чалавецтва. Кніга – самы магутны і самы ўніверсальны сродак зносін людзей, народаў, пакаленняў. Яе называюць адзінай машынай часу, з дапамогай якой можна здзяйсняць падарожжы ў невядомыя краіны, у мінулае, у будучыню і сучаснасць…

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, з біяграфіяй першадрукара Івана Фёдарава, з некаторымі праваслаўнымі кнігамі і іх зместам. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель храма пратаіерэй Віталій Уцякалка. Ён пазнаёміў дзяцей з царкоўнымі кнігамі ХІХ стагоддзя, растлумачыў, што праваслаўныя кнігі – гэта тыя кнігі, якія настройваюць чалавека на выратаванне душы і паказваюць шляхі духоўнага ўдасканалення, якія вучаць міласэрнасці, спагадзе, любові.

У школьнай бібліятэцы навучэнцы пазнаёміліся з выставай кніг “Шлях да чысціні душы”, з паняццем “хрысціянская малітва”, яе назначэннем і сілай малітвеннага слова ў русскай лірыцы ХІХ стагоддзя.

Таццяна РАГАЧУК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Бакштаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий