- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Неабходныя веды для дашкольнікаў

 

15 сакавіка адзначаўся Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым з выхаванцамі старшай групы Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы Смаргонскага раёна была праведзена гутарка пра правы дзяцей, пра іх абавязкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі добра разумеюць, што такое закон, для чаго ён існуе і для чаго ён ствараецца.  

Дашкольнікі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускай Канстытуцыі, з некаторымі яе артыкуламі, якія найбольш актуальныя для дзяцей дашкольнага ўзросту. Кожны чалавек, у прыватнасці дзіця, мае права на годны ўзровень жыцця, на харчаванне, адзенне, жыллё, абарону здароўя, адукацыю.

Вынікам гутаркі стала жаданне стварыць дзіцячую “канстытуцыю” групы. Пакуль што гэта толькі ідэя з ужо прадуманымі правамі і абавязкамі. Але ў бліжэйшы час разам з выхавальнікам дашкольнікі створаць сапраўдны наглядны “дакумент”, якім можна будзе карыстацца, і да якога можна будзе звяртацца пры неабходнасці.

Мерапрыемствы такога зместу развіваюць пазнавальную цікавасць дзяцей да сваёй краіны, яе законаў, што з’яўляецца неад’емнай часткай патрыятычнага выхавання.

Алена БІСЛЮК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий