Прававы навігатар для трэцякласнікаў

- 11:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні Дня Канстытуцыі з мэтай фарміравання ў навучэнцаў прадстаўлення пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, пачуцця патрыятызму, грамадзянскай свядомасці і гонару за сваю краіну ў 3-м класе Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна прайшоў прававы навігатар “Мір права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”.

Мерпрыемства пачалося з чытання вершаў пра Радзіму, пасля чаго дзеці даведаліся, што такое Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, подзвігамі нашых продкаў у імя незалежнасці Радзімы. Дзеці распавялі пра дзяржаўныя сімвалы: гімн, сцяг і герб, а затым размалявалі іх. Таксама дзеці паглядзелі слайд-прэзентацыю, якая адлюстроўвае прыгажосць роднага краю. Пасля прагляду прэзентацыі вучні з задавальненнем пагулялі ў гульню “Правы і абавязкі”. Ім патрэбна было вызначыць, што з’ўляецца правам, а што абавязкам. Важным вынікам гульні з’явілася разуменне таго, што трэба расці годнымі сваіх продкаў, якія здзейснілі нямала працоўных, ваенных і іншых подзвігаў у славу Айчыны.

Увазе навучэнцаў былі прапанаваны розныя сітуацыі. Дзеці дапамагалі казачным героям знайсці правільны выхад, вучылі іх, як паводзіць сябе у той або іншай сітуацыі. У завяршэнне мерапрыемства была праведзена віктарына, дзе трэцякласнікі паспаборнічалі ў шпаркасці адказаў на веданне Асноўнага Закона нашай краіны, правоў чалавека і грамадзяніна.

Праведзенае мерапрыемства стала магчымасцю нагадаць нам усім пра нашы агульныя карані, у поўнай меры ўсвядоміць, што адзінства народаў ва ўсе часы было і застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй Беларусі, залогам яе годнай будучыні, зразумець, што ўсе мы павінны быць разам, незалежна ад узросту, роду заняткаў, нацыянальнасці і палітычных прыхільнасцей.

Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 3-га класа

Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий