- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Урок у музеі

 

Незвычайны ўрок беларускай літаратуры адбыўся ў вучняў 6-га класа Лойкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.  

Прайшоў ён у музейным пакоі Воінскай Доблесці, Подзвіга і Славы. Урок беларускай літаратуры быў прысвечаны вывучэнню творчасці Міколы Сурначова, Аляксея Пысіна, Анатоля Вярцінскага, паэтаў – майстроў ваеннай тэмы. Вучні на памяць чыталі вершы “У стоптаным жыце”, “Проня”, “Два полі”. Пазнаёміліся з жыццёвым лёсам і творчым здабыткам паэтаў. Асаблівую цікавасць навучэнцаў выклікалі экспанаты музейнага пакою, якія сведчаць пра ваенныя падзеі на тэрыторыі Лойкаўскага краю.

Напрыканцы ўрока шасцікласнікі ўшанавалілі памяць герояў, якія загінулі падчас вайны, хвілінай маўчання.

Праведзены музейны ўрок спрыяе выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму і гонару за сваю Радзіму.

Леакадзія СЯЛЕЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Лойкаўскай сярэдняй школы
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий