- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Доцішскія вучні ў акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”

 

Ужо стала традыцыйнай рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”, падчас якой юным грамадзянам краіны ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць галоўны дакумент – пашпарт.

Сёлета ва ўрачыстай раённай цырымоніі ўручэння пашпартоў прынялі ўдзел два вучні Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна. Вучань 7-га класа Вадзім Шарыпаў і васьмікласнік Аляксей Андруконіс былі запрошаны разам з бацькамі ў раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

Вадзіму пашпарт уручыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Аксенцьевіч Жук, а Аляксею – начальнік раённага аддзела адукацыі Валянціна Люленка.

Трохі хвалюючыся, але цвёрда і ўпэўнена, ва ўрачыстым абяцанні хлопчыкі падцвердзілі, што разам з набыццём галоўнага дакумента грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гатовы сваёй вучобай, працай і справамі ўмацоўваць аўтарытэт і ганаровае імя Радзімы, быць годнымі памяці продкаў.

Разам з пашпартам юнакі атрымалі падарункі ад раённага аддзела адукацыі – кнігі “Я – грамадзянін Беларусь!” і Канстытуцыю краіны.

Алена РУСЯЛЕВІЧ,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства,
класны кіраўнік 7-га класа
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий