- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Этнаграфічны пакой у дзіцячым садку

 

У Козенскім яслях-садзе № 1 Мазырскага раёна надаюць вялікую ўвагу этнакультурнаму выхаванню маленькіх беларусаў і знаёмству іх з беларускай мовай. Этнаграфічны пакой, які стварылі выхавальнікі ў музычнай зале ўстановы дапамагае дзецям знаёміцца з культурай беларускага народа.

Этнаграфічны пакой наведалі выхаванцы ўсіх груп. Экскурсію па пакоі праводзіла гаспадыня Любоў. Дзеці ў цікавай гульнявой форме знаёміліліся з прадметамі побыту беларускай хаты, якія расказалі пра штодзённае жыццё беларусаў. Праз гэтыя рэчы дашкольнікі атрымалі каштоўную інфармацыю пра нашу гістарычную мінуўшчыну, пра тое, як і чым жыў чалавек. Гаспадыня Любоў расказала пра пэўныя традыцыі беларусаў, этыкет, пра дэкаратыўнае ўбранства народнага касцюма, яго колер, колькасць уваходзячых у яго кампанентаў. Пры праглядзе прэзентацыі дзеці паслухалі народную музыку, даведаліся таксама пра народныя звычаі, абрады, традыцыі.

Прагляд мультыплікацыйнага фільма Надзеі Зелянко і Андрэя Касінскага на беларускай мове “Палінка” дапамог звярнуць увагу дзяцей на прыгажосць гучання беларускай мовы. Каларытныя словы і выразы, якія прагучалі ў мультфільме, раскрылі малым свет чалавечых пачуццяў, узбагацілі эмоцыі, далі цудоўныя ўзоры роднай мовы, якія здзіўляць сваёй мілагучнасцю.

Дзеці былі вельмі задаволены гэтым цікавым мерапрыемствам. Наведванне этнаграфічнага пакою спрыяла станаўленню добрых адносін дзяцей да народнага мастацтва беларусаў, народнай музыкі, вусна-паэтычнай народнай творчасці.

Ірына МІЦКЕВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Козенскага ясляў-сада № 1 Мазырскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий