- ГОМЕЛЬШЧЫНА, Рэгiёны

Конкурс на ахоўную маску

 

Улічваючы няпростую эпідэміялагічную абстаноўку ў свеце, з мэтай прафілактыкі заражэння і распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ў санаторным дзiцячым садзе № 2 Cветлагорска прайшоў творчы конкурс: удзельнікам прапанавалі вырабіць арыгінальныя маскі для абароны ад паветрана-кропельных iнфекцый.

Бацькі выхаванцаў усіх узроставых груп з задавальненнем прынялі ў ім удзел. Маскі атрымаліся разнастайныя, выкананыя ў розных дэкаратыўна-прыкладных тэхніках: аплікацыя, роспіс, вышыўка, дэкарыраванне пацеркамі.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі сем’і Дзямчук, Сачыловіч, Аземша, Юдэнка, якія вырабілі па дзве і больш масак. У холе ўстановы была арганізавана імправізаваная выстава, з экспанатамі якой маглі пазнаёміцца ўсе жадаючыя, а заадно і выбраць самыя цікавыя маскі.

Пераможцу вызначалі законныя прадстаўнікі выхаванцаў шляхам тайнага галасавання. Па выніках найбольшую колькасць балаў атрымала маска сям’і Дрозд. Пераможцам быў уручаны памятны дыплом і невялікі падарунак для ўсёй сям’і – антысептычны сродак для апрацоўкі рук.

Між тым важна, што нашы дзеці яшчэ раз замацавалі важнасць нашэння ахоўнай маскі, неабходнасць думаць пра сваё здароўе і пра здароўе сваякоў, а галоўнае – змяншаць рызыку заражэння COVID-19.

Дарэчы, санаторны дзіцячы сад № 2 Светлагорска пастаянна працуе над удасканаленнем сумеснай работы педагагічнага калектыву і сям’і па выхаванні культуры здароўя сваiх выхаванцаў.

Жанна БАРАНОЎСКАЯ,
намеснік загадчыка
санаторнага дз
iцячага сада № 2 Cветлагорска

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий