- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзеці і грошы

 

У рамках шостага школьнага дня для вучняў-пачаткоўцаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прайшоў гульнявы занятак “Да нас едзе рэвізор”.

Для таго каб у дзяцей склаліся правільныя ўяўленні пра грошы, важна растлумачыць ім, што такое грошы, чаму іх трэба зарабляць і эканоміць. Вельмі хочацца, каб вучні, акрамя новых ведаў па прадметах, засвоілі яшчэ адзін урок, вельмі важны для іх будучыні: як з розумам і адказнасцю абыходзіцца з грашыма. Мы, вядома ж, хочам, каб дзеці выраслі фінансава дасведчанымі і фінансава незалежнымі, каб памылкі, дапушчаныя дарослымі ў фінансавых пытаннях, ніколі не былі паўтораны імі.

У гульнявой форме школьнікі нашай школы даведаліся, чаму людзі вынайшлі грошы, як тыя ўзніклі і якіх відаў бываюць, калі і дзе з’явіліся першыя грошы з каштоўных металаў. Было вялікім здзіўленнем і адкрыццём для хлопчыкаў і дзяўчынак даведацца, што першыя грошы замянялі хатнія жывёлы, затым з’явіліся іншыя эквіваленты – ракавінкі, зубы сабак, пушныя звяркі.

Падчас абмеркавання дзеці падзяліліся сваімі думкамі пра тое, якую ролю грошы іграюць у жыцці чалавека, як лепш імі карыстацца. Пачаткоўцы праявілі высокую актыўнасць і зацікаўленасць, а галоўнае – набылі веды па фінансавай дасведчанасці.

Святлана ЮРГЕЛЬ,
настаўнік пачатковых класаў
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий