Памяць скрозь гады

- 19:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

22 сакавіка адзначаецца Дзень памяці спаленых вёсак. З гэтай нагоды ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна прайшло мерапрыемства “Памяць скрозь гады”. У калектыўнай творчай справе прынялі ўдзел акцябраты, піянеры і члены БРСМ.  

Актывісты БРСМ арганізавалі майстэрню, у якой удалося рэалізаваць пяць міні-праектаў: “Лёсы спаленых вёсак”, “Нішто не забыта”, “Памятаць, каб берагчы”, “Нам не дадзена забыцца”, “#Ведаць#Берагчы#Шанаваць”. На адкрыцці праектнай майстэрні прагучаў літмантаж, прысвечаны памятнай даце. Каб рэалізаваць усе праекты ў поўнай меры, былі створаны краязнаўчыя атрады.

Падчас мерапрыемства навучэнцы зрабілі экскурс-прэзентацыю сямі мемарыялаў, якія ўстаноўлены на месцах спаленых беларускіх вёсак. Была прадстаўлена панарама ўсіх аб’ектаў мемарыяльных комплексаў. Таксама навучэнцы наведалі віртуальную экспазіцыю Дзятлаўскага краязнаўчага музея на тэму “Трагедыя спаленых вёсак” і даведаліся пра вёскі Дзятлаўшчыны, якія былі знішчаны падчас карных аперацый у гады Вялікай Айчыннай вайны. У бібліятэцы школьнікі пазнаёміліся з выставай кніг “Пра тых, хто змагаўся і перамог”. Не абмінулі трагічныя падзеі вайны і нашу малую радзіму. Члены Савета музея паведамілі наведвальнікам пра трагедыю вёскі Дубраўка. У праекце “#Ведаць#Берагчы#Шанаваць” дзеці абагульнілі свае веды пра спаленыя вёскі Беларусі, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, адказваючы на пытанні віктарыны “Гэта павінен ведаць кожны!”

Для пачаткоўцаў была адкрыта творчая майстэрня, дзе яны сумесна з класнымі кіраўнікамі стварылі інфармацыйные люстэрка “Памяць сэрца”.

Завяршылася праца праектнай майстэрні “Памяць праз гады” хвілінай маўчання. Мы схілілі галовы ў хвіліну маўчання, каб выказаць смутак па нашых суайчынніках і земляках, якія загінулі ў спаленых вёсках. Мы помнім пра іх скрозь гады.

Таццяна ЖЫНКО,
настаўнік
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий