- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Развіваем дапытлівасць і назіральнасць

 

Кожны год у сакавіку выхаванцы ясляў-сада № 12 Навагрудка маюць магчымасць самастойна пасадзіць расліны на “градках” у групах і наглядаць за імі.

Вялікае значэнне ў пазнавальным развіцці дзяцей, выхаванні экалагічнай культуры, правільных паводзін у прыродзе мае вырошчванне раслін на акне. Тут дзеці могуць атрымаць першыя навыкі вырошчвання раслін сваімі рукамі, догляда за імі, даведацца пра ўмовы росту розных раслін. “Агарод на падаконніку” у дзіцячым садзе спрыяе развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей. Ён пашырае ўяўленні дзяцей пра расліны, як жывыя арганізмы, пра ўмовы, неабходныя для іх росту і развіцця, развівае эстэтычныя пачуцці, вучыць радавацца прыгажосці вырашчаных раслін і вынікам сваёй працы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі назіраюць за раслінамі і фіксуюць вынікі ў дзённіку назіранняў. У малодшых групах выхавальнік сам замалёўвае або фатаграфуе змены. У сярэдніх – прыцягвае дзяцей да фіксавання змен, напрыклад, выхавальнік малюе цыбуліну, а дзіця – зялёнае лісце. У старшых группах вынікі назіранняў цалкам замалёўваюць дзеці.

Для назірання за вясновымі зменамі ў жыцці раслін прынеслі ў групы галінкі дрэў. Дзеці сочаць за тым, як брыняюць пупышкі, а потым распускаецца лісце.

У малодшых групах – галінкі аднаго дрэва, у сярэдніх – двух дрэў, а ў старшых – некалькіх парод. Авалоданне дашкольнікамі рознымі спосабамі пазнання, у тым ліку ў ходзе правядзення эксперыментавання з раслінамі ў “агародзе на падаконніку”, спрыяе развіццю актыўнай, самастойнай і творчай асобы.

Такі выгляд сумеснай з выхавальнікам дзейнасці развівае ў дзяцей назіральнасць, клапатлівасць, прывучае іх уважліва ўглядацца ў прыроду, усталёўваць паслядоўнасць і сувязь з’яў, іх прычыны. Даглядаючы расліны, дзеці назіраюць за тым, якія з іх растуць хутчэй, параўноўваюць форму і колер лісця, разглядаюць іх праз лупу, вызначаюць умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін, таму гэта яшчэ і цудоўны даследчы матэрыял.

Наталля РЭДЗЬКА,
намеснік загадчыка
ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий