- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Чаму вучыць тэатральны гурток

 

Тэатральная дзейнасць – адзін з самых распаўсюджаных відаў дзіцячай творчасці. Яна блізкая і зразумелая дзіцяці, таму што заўсёды звязана з гульнёй. Тэатральны гурток “Бураціна” у яслях-садзе № 14 Смаргоні заснаваны даўно, і дзеці з задавальненнем яго наведваюць.

Тэатральная дзейнасць узбагачае дзяцей новымі ўражаннямі, ведамі, уменнямі, развівае цікавасць да літаратуры, актывізуе слоўнік, спрыяе эстэтычнаму выхаванню кожнага дзіцяці. У нашым гуртку не толькі ідзе драматызацыя казак, але выхаванцы любяць інсцэніраваць песні, паказваць розныя эцюды, выконваюць практыкаванні для пластыкі, выразнасці сцэнічнага вобраза. Работа над спектаклем аб’ядноўвае дзяцей, выхоўвае пачуцці партнёрства, узаемавыручкі, здымае скаванасць, дапамагае паверыць у сябе. У выніку нашай дзейнасці мы далучаем дзяцей да нацыянальнай і сусветнай культуры. Праз казкі стараемся данесці самае лепшае – гэта сяброўства, дабрыня, чуласць.

У апошнюю нядзелю сакавіка, якая была прысвечана музыцы і тэатру, адбылася пастаноўка цудоўнай казкі “Як куранятка маму шукала”. Прысутнічалі ўсе атрыбуты сучаснага тэатра: раздача праграм, афармленне сцэны, дыкарацыі.

Маленькія гледачы з зацікаўленасцю глядзелі на ўсе прыгоды галоўнага героя – кураняткі, якое згубілася. Па тварах дзяцей было відаць, што яны спачувалі маленькаму сябру. Юныя артысты імкнуліся перадаць спецыфічныя рысы сваіх герояў, свае адносіны да іх, вялі пошук выразных сродкаў, праяўляючы пры гэтым інцыятыву, самастойнасць,творчасць.

У падрыхтоўцы свята прымалі ўдзел не толькі дзеці, але і іх бацькі, якія дапамагалі набыць касцюмы, тэатральны рэквізіт, друкавалі афішу і праграмы.

Дзеці, якія наведалі тэатральны гурток на працягу года, сталі больш свабодныя, навучыліся імправізаваць, амаль зусім пазбавіліся ад сарамлівасці і скаванасці, сталі больш адкрытымі, лёгкімі ў зносінах, здабылі ўпэўненнасць у сабе, сталі больш музычнымі.

 

Святлана РАЙБЕ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 14 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий