Ліда збірае інтэлектуалаў

- 9:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Традыцыйна кожны год у сакавіку ў нашай краіне праходзіць сінхронны чэмпіянат сярод школьнікаў па гульні “Што? Дзе? Калі?”

Сёлета ў турніры ўдзельнічала 300 каманд з усёй рэспублікі. У Гродзенскай вобласці працавала некалькі пляцовак.

Тры лепшыя каманды Смаргонскага раёна 20 сакавіка прынялі ўдзел у чэмпіянаце, які праходзіў у Лідзе. Інтэлектуалы змагаліся за права гуляць у фінале рэспубліканскага турніру.

Камандам патрэбна было даць адказы на 45 пытанняў рознай тэматыкі. На кожнае пытанне давалася хвіліна на абмеркаванне. Гульня была напружанай. Да апошняга моманту была магчымасць вырвацца ўперад.

Няхай і не ўдалося нам трапіць у лік мацнейшых каманд, але ўдзельнікі атрымалі зарад пазітыву, бадзёрасці і ўпэўніліся ў тым, што трэба шмат працаваць і ўвесь час павышаць свой інтэлектуальны ўзровень.

 

Галіна МІХАСЬКОВА,
настаўнік
сярэдняй школы № 2 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий