- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Усё, што мы ведаем пра эканоміку

 

Пад такой назвай прайшоў КВЗ з удзелам педагагічных работнікаў ясляў-сада № 1 Карэліч і выхаванцаў. Мерапрыемства стала заключным этапам праекта “Гуляем у эканоміку”, арганізаванага ў рамках вырашэння задачы па эканамічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту.

Праз гульні-спаборніцтвы “Чорная скрыня”, “Пытанне-адказ”, выкананне ўмовы конкурса “Дапоўні выказыванне” усе ўдзельнікі актыўна дэманстравалі свае веды пра грошы, сямейны бюджэт, яго планаванне на неабходныя і неабавязковыя пакупкі. У час гульні “Даходы і выдаткі” выхаванцы паказалі ўменне сувымяраць свае запатрабаванні з магчымасцямі сямейнага бюджэту, прымяняць спосабы беражлівага і эканомнага стаўлення да рэсурсаў.

Усе разам: і дзеці, і дарослыя – ахвотна складалі рэкламу самых смачных тавараў, дружна спявалі “эканамічныя частушкі”, уважліва разгадвалі “эканоміку ў казках”. Вясёлыя песні і гульня на дзіцячых музычных інструментах гучалі ў час музычнай паўзы.

Важнейшы вынік мерапрыемства бачны ў вачах выхаванцаў і педагагічных работнікаў: кожны з іх атрымаў задавальненне ад зносін. Акрамя таго, усе мы ўпэўніліся ў каштоўнасці сумеснай дзейнасці для выхавання такіх паняццяў, як дакладнасць, абавязацельствы, уменне падчыняць свае жаданні магчымасцям, арыентацыя ў эканамічнай прасторы сучаснага свету.

Таццяна КАСПЯРОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 1 Карэліч

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий