- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вада – крыніца жыцця

 

Да Сусветнага дня вады з выхаванцамі сярэдняй групы № 2 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода” па тэме “Вада – крыніца жыцця”. 

На занятку дзеці пашырылі свае веды пра ваду і яе карысць для жыцця людзей. Разглядаючы глобус, малыя даведаліся, што большую частку на нашай планеце займае менавіта вада. Выхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі крыніцамі вады, іх уплывам на жыццё чалавека. На практыцы павучыліся ачышчаць ваду пры дапамозе фільтраў, пад мікраскопам убачылі, колькі мікробаў знаходзіцца ў вадзе, пашырылі веды пра якасці і ўласцівасці вады.

Чалавек з’яўляецца неад’емнай часткай прыроды, таму прывіццё любові і беражлівых адносін да яе неабходна пачынаць яшчэ ў дзяцінстве. Веды, атрыманыя на занятку, садзейнічалі развіццю ў дзяцей пазнаваўчага інтарэса да прыроды, выхаванню беражлівых адносін да вады.

Наталля ГРУДА,
выхавальнік
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий