- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Выдатныя знаўцы прадмета “Чалавек і свет”

 

З мэтай развіцця ў навучэнцаў цікавасці да навакольнага асяроддзя і павышэння цікавасці да вучобы ў Асінаўшчызненскім яслях-садзе –пачатковай школе Смаргонскага раёна праведзены тыдзень па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет”.

Навучэнцы 1–4-х класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемствах тыдня. Педагогамі сумесна з дзецьмі аформлена выстава малюнкаў “Жывёлы і расліны Чырвонай кнігі Беларусі”, насценгазеты “Беражы прыроду”. Дзеці ў сваіх работах змаглі паказаць любоў, беражлівыя адносіны да прыроды любай краіны.

У кожным класе прайшлі віктарыны, інтэлектуальныя конкурсы “Знаўцы роднага краю”, “Лепшы знаўца вучэбнага прадмета “Чалавек і свет”. Дзеці змаглі паказаць атрыманыя на ўроках веды, праявілі пазнавальную і творчую актыўнасць, кемлівасць, дапытлівасць. Пераможцы інтэлектуальных конкурсаў узнагароджаны дыпломамі.

Прадметны тыдзень дазволіў навучэнцам раскрыць свой творчы патэнцыял. Педагогі праявілі арганізатарскія здольнасці, стварылі творчую атмасферу. Дзеці паказалі ўменне прымяняць свае веды ў розных сітуацыях, даведаліся шмат новага і пазнавальнага.

Жанна ГРЫШАН,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий