- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Як я эканомлю ваду

 

22 сакавіка ў многіх краінах свету адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў. Выхаванцы ясляў-сада № 37 Ліды не сталі выключэннем і далучыліся да акцыі “Беражыце ваду!”.

Гэты дзень быў напоўнены для дзяцей цікавымі мерапрыемствамі і падзеямі: пошук крыніц вады ў групе, конкурс малюнкаў “Дзе жыве кропелька?”, тэматычнымі гутаркамі і заняткамі.

Выхаванцы падышлі сур’ёзна да тэмы эканоміі вады, таму актыўна падтрымалі акцыю флэшмобам “Як я эканомлю ваду дома?”. Сумесна з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі былі распрацаваны буклеты з інфармацыяй пра неабходнасць беражлівых адносін да водных рэсурсаў і спосабы эканоміі вады дома. Буклеты дашкаляты ўручылі сваім бацькам , а таксама раздавалі прахожым падчас прагулкі.

Вольга ВАРОШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 37 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий