- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

За здароўем – у спартыўную залу

 

Жадаеце цікава і з карысцю правесці вольны час? Тады вам да нас, у Макараўскі яслі-сад – сярэднюю школу Бераставіцкага раёна. Асабліва шумна і шматлюдна ў нас у шосты школьны дзень. Не стала выключэннем і гэтая субота, бо гэтая субота – дзень здароўя.

Дзень распісаны па хвілінах. Навучэнцы памераліся ў сіле і спрыце ў чароўнай гульні – настольным тэнісе. Цікава і пазнавальна прайшла віктарына “Героі спорту”, дзе дзеці праявілі кемлівасць і творчасць. Навучэнцы 3-га класа разам са сваімі матулямі, брацікамі і сястрычкамі спаборнічалі ў спартыўным конкурсе “Мама і я – спартыўная сям’я”. Удзельнічаючы ў конкурсных заданнях і спартыўных эстафетах, а іх было дзесяць, кожны член сям’і змог даказаць, што спорт – гэта здароўе, спорт – гэта поспех, спорт – гэта сяброўства. Вясёлы рогат дзяцей, усмешкі на тварах дарослых, бурныя апладысменты груп падтрымкі і азартная атмасфера спаборніцтваў – усё гэта напаўняла спартыўную залу ў гэты дзень.

Падведзены вынікі, уручаны дыпломы, а перамога ў конкурсе “Мама і я – спартыўная сям’я” дасталася сям’і Казлоўскіх, якую прадстаўлялі мама Марыя Антонаўна, дачка Анастасія і сын Яўген. А самая галоўная ўзнагарода для ўсіх – гэта добрыя эмоцыі і выдатны вясновы настрой.

Алена БУДНІЦКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий