Знаёмства з паэтычным радком

- 13:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Нягневіцкага ясляў-сада Навагрудскага раёна ў Сусветны дзень паэзіі з цікавасцю далучыліся да гэтага віда мастацтва.

Чытанне і завучванне вершаў з самага ранняга ўзросту мае велізарную карысць, пашырае кругагляд, развівае памяць і ўзбагачае слоўнік. Гэта адзін са сродкаў разумовага, маральнага і эстэтычнага выхавання дзяцей.

Выхаванцы спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ з вялікім задавальненнем слухалі вершы беларускіх паэтаў, завучвалі іх на памяць пры дапамозе мнематабліц. А Мацвей Булыка, які ўжо добра ўмее чытаць, прачытаў дзецям верш. Таксама дашкольнікі пазнаёміліся з ілюстрацыямі да знакамітых твораў і выканалі заданне ў размалёўках.

Можа хтосьці і з нашых выхаванцаў, калі вырасце, стане знакамітым вучоным, даследчыкам, доктарам ці паэтам. А Сусветны дзень паэзіі – цудоўная нагода яшчэ раз пацешыць сваю душу і розум прыгажосцю вершаванага радка.

Вольга КАРПОВІЧ,
выхавальнік Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий