- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сустракаем вясну бяспечна

 

Каб нагадаць дзецям пра правілы бяспечных паводзін на вуліцы ў вясновы перыяд у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення Нягневіцкага ясляўсада Навагрудскага раёна быў праведзены тэматычны дзень “Сустракаем вясну бяспечна”.

Надыход вясны стварае дадатковыя пагрозы бяспецы. Найбольшую небяспеку уяўляюць водныя аб’екты, а невыкананне правіл бяспекі часта становіцца прычынай гібелі і траўматызму людзей.

Таму выхавальнікі разам з дзецьмі разглядалі і абмяркоўвалі сітуацыі па ілюстрацыях “Бяспека на лёдзе”, “Чаму нельга хадзіць на раку без дарослых, гуляць ля вады?”, пазнаёмілі іх з казкай “Чароўныя вароны”, з апавяданнем В.Асеевай “Проста бабулька”.

Дослед “Лёд – гэта цвёрдая вада” садзейнічаў азнаямленню з уласцівасцямі лёду, сфарміраваў у дзяцей веды пра небяспеку, якая можа быць звязаная з лёдам. Дзеці з вялікай цікавасцю назіралі, як у іх руках лёд растае. Такім чынам высветлілі, што лёд небяспечны, ён хутка растае на сонцы, становіцца тонкім, крохкім і слізкім. Дзеці зразумелі, што па слізкіх дарогах хадзіць небяспечна, можна ўпасці і атрымаць траўму. Каб гэтага не здарылася, дарожкі неабходна пасыпаць пяском, што і зрабілі выхаванцы падчас працоўнай дзейнасці на прагулцы.

Для прыцягнення ўвагі бацькоў да праблемы фарміравання ў дзяцей элементарных уяўленняў пра бяспеку ў вясновую пару года ім прапанавалі памяткі “Меры бяспекі ў вясновы перыяд”

Спадзяёмся, што тэматычны дзень дапамог дашкольнікам авалодаць элементарнымі ведамі пра правілы бяспечных паводзін, каб пазбегнуць непрыемнасцей у гэты выдатны перыяд абуджэння прыроды. Няхай вясна будзе не толькі прыгожай, але і бяспечнай!

Святлана МІХАЛКЕВІЧ
выхавальнік
Нягневіцкага ясляў-сада
Навагрудскага раёна 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий