- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Свежае паветра для загартоўвання

 

Фізкультурны занятак “Падарожжа ў пошуках Калабка” праведзены ў яслях-садзе № 10 Смаргоні з мэтай умацавання здароўя дзяцей. Супрацоўнікі ўстановы надаюць вялікую ўвагу пытанням фізічнага развіцця выхаванцаў, фарміраванню асноў культуры здароўя, таму што лічаць, што дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі закладваецца падмурак здароўя дзяцей.

Адной з эфектыўных формаў умацавання здароўя дзяцей, гартавання іх арганізма, павышэння супраціўляльнасці прастудным захворванням з’яўляюцца фізкультурныя заняткі на свежым паветры. Свежае паветра ў мэтах загартоўвання нашы педагогі выкарыстоўваюць пастаянна, у любы час года.

Асабліва дабратворна свежае паветра ўплывае на здароўе дзяцей у спалучэнні з актыўнымі фізічнымі практыкаваннямі і рухомымі гульнямі. Формы правядзення заняткаў залежаць ад узросту дзяцей. Для дзяцей малодшага дашкольнага ўзросту найбольш прывабнымі з’яўляюцца сюжэтна-гульнявыя заняткі. Такія заняткі, якія праводзяцца на свежым паветры і пабудаваныя на займальным сюжэце і рухомых гульнях, дастаўляюць дзецям радасць і прыносяць неацэнную карысць здароўю.

Так, на фізкультурным занятку “Падарожжа ў пошуках Калабка” з выкарыстаннем яркіх дапаможнікаў нашы выхаванцы з задавальненнем бегалі, скакалі, выконвалі практыкаванні, гулялі з казачнымі героямі ў рухомыя гульні.

Захаванню высокай працаздольнасці дзяцей на працягу ўсяго занятка спрыяла правільнае чаргаванне нагрузкі і актыўнага адпачынку: практыкаванні высокай інтэнсіўнасці (бег, скачкі, рухомыя гульні) чаргаваліся з практыкаваннямі нізкай і сярэдняй інтэнсіўнасці (хада, перастраенні, практыкаванні ў раўнавазе). А да таго ж усім хацелася дапамагчы Бабулі. У канцы занятка выхаванцы знайшлі Калабка і аднеслі яго Бабулі.

На занятку дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой, умацавалі сваё здароўе.

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10  Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий