- ВІЦЕБШЧЫНА, Рэгiёны

Дом без гвалту!

 

Установы адукацыі Віцебшчыны працуюць на папярэджанне сямейнага гвалту ў сям’і ў цесным міжведамасным узаемадзеянні.

Як адзначыла дырэктар Віцебскага абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра Алеся Вавілонская, у рэгіёне склалася сістэма работы ў гэтым напрамку, і яна мэтанакіравана ўдасканальваецца.

Для павышэння эфектыўнасці прафілактычнай дзейнасці вядзецца актыўны пошук новых форм работы з наступным укараненнем у практыку і трансляваннем самых эфектыўных і перспектыўных з іх. Прыкладам могуць паслужыць Email-дыялогі ў Пастаўскім раёне, прэс-дыялог і форум-спектаклі ў Наваполацку.

Установамі адукацыі рэалізуецца шэраг праграм, праектаў, у тым ліку па прафілактыцы сямейнага гвалту. Так, спецыялістамі Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Браслаўскага раёна распрацавана праграма “Здаровая сям’я – шчаслівыя дзеці”, накіраваная на прафілактыку сямейнай непаспяховасці і сацыяльнага сіроцтва, павышэнне адказнасці бацькоў і функцыянальнай дзеяздольнасці сям’і. У Полацкім раёне рэалізуецца праграма “Сямейна-арыентаваны падыход у сістэме абароны дзяцінства”, якая нацэлена на павышэнне педагагічнай кампетэнцыі педагогаў устаноў адукацыі і дазваляе ўдасканальваць іх работу па раннім выяўленні і своечасовай рэабілітацыі дзяцей, пацярпелых ад жорсткага абыходжання і незадавальнення жыццёвых патрэб, а таксама дасведчана распрацоўваць стратэгіі суправаджэння сем’яў.

– Прафілактычная работа па папярэджанні гвалту і жорсткасці ў сям’і складаная, яна патрабуе высокага прафесіяналізму, – адзначыла Алеся Вавілонская. – Практыка паказвае, што найбольш значныя вынікі дасягаюцца пры ўмове наладжанага міжведамаснага ўзаемадзеяння – і варта дадаць, што тут наш рэгіён таксама мае каштоўны вопыт. У бліжэйшы час, напярэдадні штогадовай рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дом без гвалту!”, галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр сумесна з упраўленнем унутраных спраў і камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама рыхтуюць правядзенне  міжведамаснай відэаканферэнцыі.

 

Таццяна БОНДАРАВА

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий