- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Быць фінансава дасведчаным чалавекам – гэта модна

 

У сярэдняй школе № 5 Смаргоні для навучэнцаў 1–11-х классаў прайшоў тыдзень фінансавай дасведчанасці.

У фае школы вучнямі былі арганізаваны выставы сэлфі “Я і мая скарбонка” і агітацыйных лістовак-малюнкаў “Грошы маюць значэнне”.

Для вучняў 5–6-х класаў старшакласнікі правялі квест “Зарабі грошыкі” па станцыях. Дзеці з вялікай ахвотай і энтузіязмам праходзілі выпрабаванні: разгадвалі рэбусы, працавалі з прымаўкамі, суадносілі грашовыя адзінкі з краінамі свету, адказвалі на фінансавыя пытанні. Апошняй станцыяй падчас квесту быў “Банк” у кабінеце дырэктара школы, дзе былі падведзены вынікі гульні і ўзнагароджаны пераможцы.

З вучнямі 9 “Б” класа была арганізавана сустрэча са спецыялістам Беларусбанка Інай Фурс. Яна распавяла пра правілы правільнага карыстання банкаўскімі плацёжнымі карткамі і актуальнасць безнаяўных разлікаў, заўважыла, што больш бяспечна карыстацца ў інтэрнэт-магазіне віртуальнай карткай, а таксама засяродзіла ўвагу вучняў на банкаўскай службе бяспекі па барацьбе з рознымі відамі махлярства. Школьнікі змаглі задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы спецыяліста.

Для навучэнцаў 9–11-х класаў прайшла гульня “Дзе фінансавая логіка?” з мэтай фарміравання асноў фінансава дасведчаных паводзін і фінансавай бяспекі.

У анлайн-фармаце вучням можна было прайсці заданні віктарыны “Эканамічныя загадкі”.

На працягу тыдня вучні школы пазнаёміліся з такімі складанымі паняццямі, як эканоміка, фінансы, падаткі, зразумелі, што поспех прыходзіць да таго, хто не толькі зарабляе грошы, але і граматна плануе свае траты і ўкладанні. Разумнае стаўленне да грошай дазволіць ім у будучыні рэалізаваць свае планы і забяспечыць фінансавую бяспеку і дабрабыт.

Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий