Да вытокаў народных традыцый

- 10:20МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Вучні Макранскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Быхаўскага раёна сёлета адзначылі фальклорнае свята Саракі.

У старажытныя часы ў кожнай беларускай вёсцы былі свае звычаі, прысвечаныя народнаму календару. Першы месяц вясны, напэўна, самы багаты на святы. Адным з іх з’яўляецца свята Саракі.

Падчас мерапрыемства вучні паўдзельнічалі ў гульнях, якія былі папулярнымі ў даўнія часы, даведаліся пра гісторыю свята, адгадвалі загадкі пра птушак. Вядучая паклікала адчыніць вароты для вясны, каб яна магла хутчэй прыйсці да нас, бо сёлета зіма ніяк не адступае. Дзеці ланцужком старанна праходзілі цераз вароты. Іх чакала гумарыстычная гульня на ўвагу “Ляцяць – не ляцяць”, калі яны падымалі рукі пры словах пра птушак і насякомых, якія сапраўды ўмеюць лётаць. Хлопчыкі кідалі 40 шчэпак, дзяўчынкі завязвалі на стужках вузялкі на шчасце, потым усе вадзілі карагод і сталі ўдзельнікамі гульні “Ручаёк”, якая раней сімвалізавала раставанне снегу.

Традыцыі на Саракі разнастайныя. Занятак аб’яднання па інтарэсах “Юныя фалькларысты” паказаў толькі некаторыя абрадавыя асаблівасці гэтага народнага свята. Гаспадыня Аўдоцця, ролю якой выканала Святлана Бубелева, загадчыца Макранскага сельскага дома культуры, Вясна – Вераніка Лявіцкая, вучаніца 8-га класа, дапамаглі ў арганізацыі свята. Яго гарманічна дапоўніў фальклорны агляд беларускіх кніг пад назвай “Да вытокаў народных традыцый” бібліятэкара Макранскай сельскай бібліятэкі Алены Кавалёвай.

Алена ЦЫВІЛЬКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
педагог дадатковай адукацыі
Макранскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Быхаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий