Мы танцуем і гуляем!

- 11:05БРЕСТЧИНА, Регионы

 

“Танцавалі мы “Гапак”, танцавалі “Рускую”, запрашаем паглядзець нашу “Беларускую”, – такімі словамі запрасілі дзяцей старшых груп у музычную залу Васілінка і Васілёк. Беларускамоўны дзень у яслях-садзе № 4 Ганцавіч атрымаўся незвычайным.

Ролі гасцінных гаспадароў свята выканалі музычны кіраўнік Н.М.Кляўчэня (Васілінка) і кіраўнік фізічнага выхавання Л.А.Цішчанка (Васілёк). Н.М.Кляўчэня правяла музычныя заняткі-забавы “Мы танцуем і гуляем!”, накіраваныя на музычна-рытмічную дзейнасць выхаванцаў. Дзеці, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, знаёміліся з беларускай культурай і мовай, элементамі танцавальных рухаў, выконвалі беларускія народныя танцы “Крыжачок”, “Трасуха” і “Полька Янка”.

Дзеці даведаліся пра розныя віды беларускіх касцюмаў, пра сюжэтныя танцы, якія спалучаюць музыку, рухі і драматызацыю, а таксама, пра прыгажосць іх рухаў, магчымасці мовы жэсту, мімікі, дынамікі танца і інш.

Музычныя заняткі-забавы прайшлі цікава, пазнавальна і натхнёна.

Нашы выхаванцы вельмі цікавяцца музыкай, таму педагогі ўдзяляюць вялікую ўвагу развіццю музычных здольнасцей дзяцей у розных відах дзейнасці, у тым ліку ў музычна-рытмічнай, імкнуцца як мага часцей ствараць сітуацыі для танцавальнай імправізацыі, фарміруючы ўменне перадаваць вобраз героя рухамі і танцамі. З дапамогай музычна-рытмічнай дзейнасці ў дашкольнікаў развіваюцца такія якасці, як пластычнасць, выразнасць, артыстызм і фантазія.

Наталля КЛЯЎЧЭНЯ,
музычны кіраўнік
ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий