Жыццё на яркім баку

- 10:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна з 15 па 20 сакавіка праходзіла антынаркатычная акцыя “Місія – жыць!”, накіраваная на ўзмацненне антынаркатычнай прапаганды ў маладзёжным асяроддзі. Сёлета яна адбывалася пад дэвізам “Жыццё на яркім баку”.

Старт акцыі далі конкурс малюнкаў “Мы за здаровы лад жыцця” (1–4 класы) і свая гульня “Імя бяды – наркаманія!” (5–11 класы). Акцябраты прынялі актыўны ўзел у конкурсе малюнкаў. Дзяўчыны 9-га класа зрабілі і распаўсюдзілі сярод навучэнцаў, педагогаў і жыхароў аграгарадка Доцішкі лістоўкі і флаеры “Жыццё на яркім баку”, якія інфармуюць пра небяспеку наркотыкаў і спайсаў. Вучні 5–11 класаў распрацавалі і склалі калажы “Выбар за табой”. У канцы тыдня метадам галасавання быў выбраны лепшы. У рамках антынаркатычнай акцыі па традыцыі адбылася сяброўская сустрэча па міні-футболе паміж камандамі Доцішскай і Пагародзенскай сярэдніх школ.

Сацыялагічнае апытанне навучэнцаў паказала, што абыякавых да гэтай праблемы ў нашай установе няма. Старшакласнікі гатовы дапамагчы тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, тым, хто сышоў з вернага шляху. Сацыяльна-педагагічныя і псіхалагічныя службы школы арганізавалі кансультацыі класных кіраўнікоў па пытаннях работы з навучэнцамі і бацькамі па прафілактыцы негатыўных залежнасцей, псіхасацыяльнае анкетаванне вучняў на прадмет ужывання алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў і іх аналагаў.

Акцыя “Місія – жыць!” аб’яднала ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў імкненні прапагандаваць здаровы лад жыцця, шанаваць і любіць жыццё тут і цяпер.

Аксана АНДРУКОНІС,
класны кіраўнік 9-га класа
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий