- ШАГ

Беларусь і Расія: выпрабаванне часам

 

Канструктыўнай і эмацыянальнай атрымалася размова навучэнцаў 8–11-х класаў Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Свіслацкага раёна па тэме “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы” у рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Дыялогавая пляцоўка была праведзена да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы навучэнцаў 9-га класа Ульяна Борыс і Дзяніс Курбат раскрылі змест інфармацыйнага блока “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты”. Юлія Галась падрыхтавала інфармацыю па змесце блока “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі.” Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў гісторыю станаўлення адносін паміж брацкімі дзяржавамі.

Падчас абмеркавання інфармацыі старшакласнікі засяродзілі ўвагу на тым, што беларусы і расіяне наладзілі цесныя сувязі на шляху інтэграцыі, забяспечыўшы ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё, павышэнне ўзроўню жыцця народаў дзвюх краін, умацаванне адносін, братэрства, дружбы. Навучэнцы падкрэслілі і тое, што грамадзян дзвюх краін не раздзяляюць межы, візы, мытні, што дзвюм краінам сумесна лягчэй умацоўваць абароназдольнасць, узаемна дапаўняць адна адну ў эканоміцы, што створаная агульная прастора дазваляе ўмацоўваць гуманітарныя, сацыяльныя і культурныя сувязі.

У правядзенні дыялогавай пляцоўкі прыняў удзел Сяргей Варабей, інспектар АДАІ Ваўкавыскага РАУС. Госць засяродзіў увагу на ролі моладзі ў вырашэнні задач Саюзнай дзяржавы і ў сучасным жыцці нашай дзяржавы. У дыялогу з рабятамі Сяргей Іванавіч адказаў на хвалюючыя пытанні, пажадаў навучэнцам стаць актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх маладзёжных праектаў і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўнутры Саюзнай дзяржавы.

Падводзячы вынікі сустрэчы, удзельнікі дыялогавай пляцоўкі адзначылі актуальнасць тэмы, падзякавалі прадстаўніку сілавых структур за ўдзел у размове, а таксама за магчымасць удзельнічаць як роўныя ў абмеркаванні заяўленых пытанняў.

Мерапрыемства закончылася праслухваннем песні “Дзве сястры”, выкананай на Славянскім базары ў Віцебску прадстаўнікамі Беларусі і Расіі Русланам Аляхно і Аляксеем Гоманам. Вучні з задавальненнем падпявалі словы, што сталі вядомымі і папулярнымі.

 

Ала МАРХАЛЮК,
класны кіраўнік 9-га класа
Вердаміцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+2

Добавить комментарий