- ШАГ

Школьнікі разважалі пра беларуска-расійскае братэрства

 

У Доцішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна прайшла чарговая сустрэча ў Школе Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”. Прысутныя разважалі пра беларуска-расійскае братэрства, якое прайшло выпрабаванне часам.

На сустрэчу з вучнямі была запрошана галоўны юрыст КСУП “Доцішкі” Наталля Матусевіч.

У пачатку мерапрыемства навучэнцы ўспомнілі, што 2 красавіка Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты выбар абгрунтаваны гістарычна і сацыякультурна. Нашы народы сфарміраваліся на ўлонні адзінай усходнеславянскай цывілізацыі. На працягу стагоддзяў беларускі і расійскі народы неаднаразова даказвалі сваё імкненне быць разам.

Вялікую цікавасць у старшакласнікаў выклікала інфармацыя пра органы, якія рэгулююць дзейнасць Саюзнай дзяржавы і жыццё ўнутры яго: Вышэйшы дзяржаўны савет, Парламенцкі сход, Савет Міністраў, Пастаянны камітэт.

Вядучыя паведамілі, што за гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм. У першую чаргу, яны звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай.

У другім тэматычным блоку школьнікам распавялі пра будучае Саюзнай дзяржавы, якое знаходзіцца ў руках моладзі. Цікава было паслухаць пра Маладзёжную палату пры Парламенцкім Сходзе Беларусі і Расіі, якая ў 2020 годзе запусціла праект “Лічбавая зорка”, прымеркаваны да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

– Адукаваны чалавек – візітоўка сучаснай Беларусі, – сказала Наталля Міхайлаўна. – Я жадаю вам прадумваць новыя падыходы да рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, поспехаў у вучобе і новых адкрыццяў. Без таленту немагчыма дасягнуць вышынь, упартай працы і пастаяннага самаўдасканалення.

 

Аксана АНДРУКОНІС,
класны кіраўнік 9-га класа
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий