- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Што значыць “фінансава дасведчаны чалавек”

 

З 22 па 26 сакавіка ў рамках тыдня фінансавай дасведчанасці дзяцей і моладзі ў Вераб’евіцкім дзіцячым садзе – базавай школе Навагрудскага раёна былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне вучняў з правіламі фінансавых паводзін.

Найбольш значнай і запамінальнай стала інтэрнэт-гульня для навучэнцаў 5–9-х класаў “Што значыць “фінансава дасведчаны чалавек”?”. На працягу тыдня старэйшыя школьнікі наведвалі “Адзіны партал фінансавай дасведчанасці”, створаны Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, дзе пазнаёміліся з асноўнымі момантамі лічбавай фінансавай бяспекі.

Малодшыя школьнікі мелі магчымасць паказаць свае веды ў віктарыне “Грошы, грошыкі, капейка”, адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, адказвалі на пытані. Падчас правядзення тыдня хлопчыкі і дзяўчынкі, дзякуючы кнізе Уладзімра Ліпскага “Грошык і таямнічы кошык”, адкрылі для сябе “Школу Грошыка”. Герой аповесці Грошык пазнаёміў дзяцей з прыгодамі ў краіне фінансаў, даў урокі фінансавай дасведчанасці, пазнаёміў з грашовай энцыклапедыяй.

Праведзеныя мерапрыемствы папоўнілі багаж эканамічных ведаў навучэнцаў, спрыялі развіццю іх фінансавай культуры.

 

Наталля СКВАРАДА,
настаўнік пачатковых класаў
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий