- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Тапонімы побач з намі

 

Пад такой назвай вучні 3-га класа сярэдняй школы № 4 Клімавіч праводзяць даследчую работу, рыхтуюцца да ўдзелу ў конкурсе “Вандроўка ў мінулае” у рамках мерапрыемстваў абласнога праекта “#Мая_Зямля_Прыдняпроўе”.

Даследчая работа праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцей, іх далучэння да гісторыка-культурных, прыродных каштоўнасцей, народных традыцый і звычаяў сваёй малой радзімы, а таксама пашырэння і паглыблення інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей вучняў, развіцця іх творчых здольнасцей.    

Пачаткоўцы даследуюць гідронімы і мікратапонімы, якія знаходзяцца ў мікрараёне школы. Іх гісторыя яшчэ невядомая вялікай колькасці людзей, таму будзе цікавай і пазнавальнай. Матэрыял складаецца ў працэсе аналізу тэматычнай літаратуры і апытання мясцовых жыхароў з даследваннем цікаўных мясцін роднага краю. Вялікую дапамогу ў даследванні аказваюць бацькі і сваякі вучняў, якія жывуць у мікрараёне школы. Падрыхтоўчы этап праводзіцца на тэматычных класных і інфармацыйных гадзінах.

Вельмі прыемна будзе, калі вынікі даследванняў зацікавяць жыхароў нашага горада і яго гасцей. Сваёй інфармацыяй дзеці плануюць падзяліцца праз сродкі масавай інфармацыі і інфармацыйныя сеткі з іншымі вучнямі нашай школы, аднагодкамі з іншых школ і дарослымі.

 

Алена ІВАНЦОВА,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 4 Клімавіч

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий