- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У пастаянным пошуку

 

У апошнія дні III чвэрці на базе Навагрудскай раённай бібліятэкі працаваў семінар-практыкум, арганізаваны ўпраўленнем адукацыі Навагрудскага райвыканкама.

Што такое метадычная работа для настаўніка-гісторыка? Адказ на гэта пытанне мнагагранны. Напэўна, гэта пастаянны педагагічны пошук, сплаў сучасных тэорый і практыкі, а яшчэ нялёгкая праца. Безумоўна, у ёй ёсць не толькі радасці і поспехі, але і праблемы, таму гэта і пошук іх рашэння.

Для правядзення семінара-практыкума быў прапанаваны новы фармат. На дыстанцыйную сувязь з педагогамі выйшаў намеснік рэдактара часопіса “Гісторыя і грамадазнаўства” кандыдат гістарычных навук А.Г.Казак. Ён прэзентаваў новыя рубрыкі гістарычнага часопіса і расказаў, якія артыкулы зараз запатрабаваны чытачамі. Настаўнікі гісторыі не толькі атрымалі прапановы пра супрацоўніцтва, але і канкрэтныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы матэрыялаў для друку.

Дыстанцыйную сувязь працягнуў прафесар, доктар гістарычных навук Э.С.Ярмусік. Ён акрэсліў сучасныя падыходы да вывучэння пытанняў развіцця беларускай культуры ў курсе гісторыі Беларусі.

Для педагогаў прайшоў майстар-клас па тэме “Інтэграваны ўрок гісторыі і факультатыўнага курса “Асновы праваслаўнай маральнасці”, які быў прысвечаны 860-годдзю стварэння Лазарам Богшам Крыжа па замове Еўфрасінні Полацкай. Урок па гэтай тэме быў апублікаваны на старонках часопіса “Гісторыя і грамадазнаўства”.

У завяршэнні семінара супрацоўнікі бібліятэкі прэзентавалі гістарычную літаратуру і часопісы.

Педагогі Навагрудчыны мелі магчымасць правесці дыялогавыя пляцоўкі з навукоўцамі, пачуць адказы на хвалюючыя пытанні і пазнаёміцца з аўтарскімі напрацоўкамі калег.

 

Тамара СУРАГА,
настаўнік гісторыі
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий