У свет роднай мовы разам з Коласам

- 8:34ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

Тыдзень беларускага маўлення Беларусьмая Радзіма” прайшоў у санаторным яслях-садзе 38 Мазыра.

Кожны дзень меў сваю тэму, назву і адпаведныя мерапрыемствы. Мэта іх – далучыць дзяцей да багацця беларускай мовы, фарміраваць патрыятычныя пачуцці, любоў да роднага краю i гонар за яго, маральныя каштоўнасці беларусаў.

Асобна хочацца адзначыць заняткі па адукацыйнай вобласці “Мастацкая літаратура”. Дзеці знаёміліся на іх з гісторыяй, традыцыямі, культурай свайго народа, беларускімі паэтамі і пісьменнікамі і, вядома, з роднай беларускай мовай.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі Вольга Юрчанка правяла нетрадыцыйны занятак для выхаванцаў другой малодшай групы на тэму “Калыханка”. На ім дзеці ўбачылі куток беларускай хаты, пазнаёміліся з першымі беларускімі калыскамі . Дзякуючы выкарыстанню выхавальнікам інфармацыйна-камамунікатыўных тэхналогій выхаванцы сустрэліся з традыцыйным фальклорным беларускім персанажам – Катком. Дзеці гулялі з ім, слухалі яго цікавыя гісторыі, спявалі яму калыханку “Ой, на коціка варкота” на беларускай мове.

Тэмай занятка выхавальніка дашкольнай адукацыі Ірыны Шкала для выхаванцаў сярэдняга ўзросту стаў радок “Мой родны кут, як ты мне мілы…”. Дзякуючы розным метадам і прыёмам, музычнаму суправаджэнню на працягу ўсяго занятка, педагогу ўдалося раскрыць свет паэзіі і культуры. У беларускай літаратурнай гасцёўні дзеці сустрэліся з народнай творчасцю і творчасцю паэта і пісьменніка Я.Коласа. Малыя чыталі яго вершы на беларускай мове, слухалі беларускія народныя песні, разглядалі рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў. Запамінальным быў прыём ўваходжання дзяцей у верш “На рэчцы зімою”. Ён паказаў не толькі выразнасць прамовы, але і творчыя здольнасці выхаванцаў.

На працягу тыдня дзеці праяўлялі творчасць і фантазію ў майстэрнях “Умелыя ручкі”, “Маленькі дызайнер”, “Юны архітэктар”, дзе знаёміліся з беларускімі арнаментамі, вырабамі народна-прыкладной творчасці і самі маглі практычна паэксперыментаваць са сродкамі выразнасці.

Падчас правядзення тыдня беларускай мовы бацькi нашых выхаванцаў назiралі за поспехамi сваiх дзяцей на сайце ўстановы дашкольнай адукацыi.

 

Ніёле ДУБНІЦКАЯ,
намеснік загадчыка
санаторнага ясляў-сада № 38 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий