- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Заклікалі вясну

 

Па традыцыі ў яслях-садзе в. Беняконі Воранаўскага раёна прайшло свята “Гуканне вясны”.

Да свята матулі спяклі смачныя кулічыкі, якія былі падобныя на птушак з дзюбамі ды крыльцамі, з вочкамі з ягад. Дзеці ўзнімалі сваіх птушак высока да сонейка і заклікалі вясну. А потым пачаліся вясёлыя песні ды скокі!

Дзяўчынкі і хлопчыкі клікалі вясну і пералётных птушак песнямі-вяснянкамі і вершамі. Да дзяцей у госці завіталі Вясна-красна і Бусляняты. Разам яны гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды. Прасілі сонейка хутчэй сагрэць зямельку. Вясна паведаміла пра вясеннія святы і паабяцала застацца.

Абавязковым атрыбутам свята з’яўляюцца вырабленыя птушкі. Мы зрабілі іх з паперы. Дзеці падымалі ўгору сваіх птушак, а затым вывешвалі на дрэвы.

Правядзенне такіх святаў садзейнічае фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці да абрадаў і звычаяў беларускага народа.

 

Юлія УЛАНОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада в. Беняконі
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий