- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Беларусь спартыўная

 

Пад такой назвай прайшла квест-гульня з выхаванцамі старшых груп дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Карэліч, якую правяла кіраўнік фізічнага выхавання І.М.Радзецкая.

Падчас гульні дзяцей чакала мноства выпрабаванняў, з якіх яны выходзілі яшчэ больш смелымі, спрытнымі, знаходлівымі і кемлівымі. У ходзе гульні яны пабывалі на станцыях “Спартсмены Беларусі”, “Спартыўныя аб’екты”, “Алімпійскія віды спорту”, “Алімпійская сімволіка”. Дзеці выконвалі разнастайныя заданні: суадносілі спартсменаў з відамі спорту, у якіх яны ўславілі Рэспубліку Беларусь, вызначалі спартыўныя аб’екты Мінска, зімовыя і летнія віды спорту, спаборнічалі ў спрыце, хуткасці і сіле.

Пасля выканання кожнага задання дзеці атрымлівалі пазл і ў канцы змаглі скласці запаветную карцінку: сімвал алімпійскіх гульняў – пяць пераплеценых паміж сабой кольцаў.

Мы ўпэўнены, што ўдзел у квест-гульні садзейнічаў фарміраванню цікавасці да спартыўных і рухомых гульняў, жаданню імі займацца, умацаванню здароўя, выхаванню павагі да спартсменаў, фізічнай культуры асобы.

 

Галіна ЖУК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Карэліч

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий