- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гатуем смакату з задавальненнем

 

Прэзентацыя “На кухні ўсёй сям’ёй” сабрала ў шосты школьны дзень у Нягневіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна дзяцей, іх мам і бабуль.

Напярэдадні ўвечары амаль у кожнай сям’і рыхтаваліся да прэзентацыі: бацькі не толькі расказалі дзецям пра тое, якія стравы сталі традыцыйнымі ў іх сям’і дзякуючы яшчэ бабуліным рэцэптам, якія святы захоўваюцца, але і дапамаглі прыгатаваць, напрыклад, хрусткі хвораст, тварожны маннік, шакаладны кекс.

Хлапчукі і дзяўчынкі запрасілі на чаяванне малодшых школьнікаў, адкрылі ім сакрэты прыгатавання сваіх кулінарных шэдэўраў, надалі ўвагу здароваму і правільнаму харчаванню, правялі віктарыну “Дзе шукаць вітаміны”. Усім было цікава і пазнавальна.

 

Марына СЯВЕЦ,
класны кіраўнік 8-га класа
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий