- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Хатнія абавязкі: без напаміну і з задавальненнем

 

У суботні дзень 27 сакавіка з вучнямі 24 класаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна праведзены займальны занятак з элементамі трэнінгу Хатнія абавязкі. Без напаміну і з задавальненнем.

Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах і практыкаваннях (“Пяць важных рэчаў”), паўдзельнічалі ў мазгавым штурме “Што такое хатнія абавязкі?”. Яны расказалі, якія ў іх ёсць хатнія абавязкі, якія з іх выконваюць з задавальненнем, а якія не вельмі любяць.

Пачаткоўцы з цікавасцю ўключыліся ў гульню “Няскончаныя сказы”. Размеркаваўшы абавязкі паміж членамі сям’і, дзеці высветлілі, што больш за ўсё абавязкаў у мамы, і паразважалі пра тое, якія маміны абавязкі яны маглі б зрабіць за яе.

Захапіла дзяцей “Віртуальнае падарожжа ў мінулае”, падчас якога яны даведаліся, што ўмелі рабіць дзяўчынкі і хлопчыкі сто гадоў таму.

Занятак прайшоў займальна і, хочацца верыць, пойдзе на карысць нашым дзеткам.

 

Жанна САЦЕЕВА,
настаўнік пачатковых класаў
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий