- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Іўеўскія суперзорачкі

 

Свята, якога з вялікім нецярпеннем чакалі ўсе піянерскія дружыны раёна, адбылося ў Іўеўскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Раённы этап II рэспубліканскага конкурсу акцябрацкіх груп “Суперзорачка” сабраў пяць каманд, якія з верасня актыўна ўдзельнічалі і перамаглі ў дыстанцыйнай гульні “Пяць модуляў”.

Акцябронак – гэта маленькі смелы першаадкрывальнік. Ён пазнае шмат новага, вывучае гісторыю і традыцыі сваёй Радзімы, удзельнічае ў розных мерапрыемствах і акцыях. Яго жыццё поўнае цікавых сустрэч, адкрыццяў. Конкурс “Суперзорачка” – гэта агляд спраў і дасягненняў акцябрацкіх груп перад уступленнем у піянеры.

Крэатыў, творчасць і працу за год журы ацэньвала на этапах “Візітоўка” і “Творчае дамашняе заданне”. Інтэлект, начытанасць і эрудыцыю – на этапе “IQ-пракачка”, а ўменне працаваць у камандзе – пры зборы пазлаў на хуткасць.

Асаблівую атмасферу свята для ўдзельнікаў конкурсу стварыла казачная гераіня Баба-Яга, якая таксама прэтэндавала на званне суперзоркі.

Усе этапы конкурсу ўдзельнікі прайшлі з поспехам! Але самымі дружнымі, творчымі і крэатыўнымі былі акцябраты Іўеўскай сярэдняй школы, таму каманда Non-stop і прадставіць піянерыю Іўеўскага раёна на абласным этапе ў Гродне. Жадаем перамогі!

 

Марыя ГУТ,
старшыня Іўеўскага РС ГА “БРПА”

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий