Падарожжа ў краіну Эканомію

- 12:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Для выхаванцаў сярэдняй групы № 13 ясляў-сада № 14 Смаргоні была праведзена забава “Падарожжа ў краіну Эканомію” для азнаямлення з некаторымі паняццямі эканомікі.

Змест адукацыі сёння арыентаваны на засваенне выхаванцамі спосабаў пазнання, самаразвіцця, арыентацыі ў навакольным свеце. Адной з задач развіцця адукацыі з’яўляецца ўдасканальванне эканамічнай падрыхтаванасці дашкольнікаў.  

Дзяцей трэба паступова ўводзіць у свет эканомікі. Важна навучыць дашкалят разумець і цаніць навакольны матэрыяльны свет як вынік працы, паважаць людзей, якія працуюць, развіваць вобразнае мысленне, выкарыстоўваючы гутаркі пра рэсурсы і іх абмежаванасць, грашовыя адзінкі і іх прызначэнне, даходы і расходы сямейнага бюджэту, сучасны свет прафесій.

Сюрпрызным момантам падчас забавы для дзяцей было з’яўленне мультыплікацыйнага героя – Фіксіка Масі. Праз займальную гульнявую дзейнасць выхаванцы пашырылі свае веды пра прызначэнне хатніх электрычных прыбораў, прасцейшыя спосабы эканоміі ў побыце пры карыстанні электрапрыборамі. Фіксік Мася паведаміла дзецям пра тое, як з’яўляецца ў нашых дамах электрычнасць, растлумачыла, чаму неабходна беражліва і асцярожна адносіцца да электраэнергіі. Дашкольнікі праігралі “эканамічную” сітуацыю з казкі “Церамок”, рашэнне якой па-новаму дазволіла зірнуць на вядомы сюжэт. Пры заканчэнні забавы-падарожжа Мася ўручыла выхаванцам “памяткі-зберагалачкі”.

 

Наталля ОСТРЫКАВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада № 14 Смаргоні 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий