- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Перамога юных шахматыстаў Іўеўскай сярэдняй школы

 

Навучэнцы Іўеўскай сярэдняй школы штогод прымаюць удзел у спаборніцтвах па шахматах сярод дзяцей і падлеткаў. Гэты год не стаў выключэннем.

Дзесяць каманд ад устаноў адукацыі Іўеўскага раёна змагаліся ў шахматным турніры. Каманда Іўеўскай сярэдняй школы заняла першае месца ў спаборніцтве сярод юных шахматыстаў. Пераможцы ў асабістым і камандным заліку былі ўзнагароджаны дыпломамі сектара спорту і турызму Іўеўскага райвыканкама.

Трэнер каманды – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Станіслаў Балбатун – чалавек адказны, верны сваёй справе. Таму і не здзіўляе, што яго навучэнцы вельмі добра падрыхтаваны. Штодзённыя трэніроўкі далі свае вынікі.

Шахматы – гэта і від спорту, і мастацтва, і навука. Несумненна, у шэрагу інтэлектуальных гульняў яны займаюць ледзь не першае месца. Яны даўно і верна служаць людзям не толькі для забавы, але і для развіцця разумовых і аналітычных здольнасцей, закаляюць волю і спартыўны дух.

 

Таццяна ПІШЧЫК,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя,
кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў
фізічнай культуры і здароўя
Іўеўскай сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий