- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Тыдзень кнігі

 

Па традыцыі ў апошні вучэбны тыдзень сакавіка ў Путрышкаўскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна праводзіўся тыдзень кнігі.

Праграма тыдня прадугледжвала правядзенне гульнявых праграм для вучняў пачатковай школы.

Так, 24 сакавіка вучні 4-га класа паўдзельнічалі ў гутарцы-гульні “З любоўю да роднай мовы”. Вучні пазнаёміліся з кнігамі беларускіх аўтараў, са слоўнікамі, якія дапамагаюць разумець беларускую гутарку і перакладаць тэксты з рускай мовы на беларускую. З азартам знаходзілі беларускія прыказкі, адпаведныя рускім; да назоўнікаў, род якіх адрозніваецца ў рускай і беларускай мовах, дапасоўвалі прыметнікі; успомнілі знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Напрыканцы сустрэчы вучні паўтарылі правілы карыстання кнігамі, якія дапамагаюць захаваць жыццё нашым мудрым дарадчыкам.

 

Зінаіда МЕЛЬНІЧАК,
бібліятэкар
Путрышкаўскай сярэдняй школы
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий