- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Экалагічнае выхаванне праз экалагічныя казкі

 

Выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту ясляў-сада г.п. Мір Карэліцкага раёна разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі С.В.Круглік падрыхтавалі экалагічную казку “Прыгоды Лунціка і яго сяброў”, якую дэманстравалі дзецям малодшых груп.

У казцы Лунцік з сябрамі адпраўляюцца ў турыстычнае падарожжа, падчас якога з імі адбываюцца розныя прыгоды. І вядома ж, шкодныя вусені Вупсень і Пупсень парушаюць правілы паводзін у прыродзе і трапляюць у бяду. Лунцік і яго каманда дапамагаюць шкоднікам, а таксама і іншым жыхарам леса і ракі: Піяўцы, Божай Кароўцы, Матыльку, Птушцы з птушанятамі.  

Галоўны вынік падарожжа – Вупсень і Пупсень засвойваюць правілы паводзін і даюць абяцанне больш не шкоднічаць. А фотакарэспандэнт Мядзведзь асвятляе гэтыя падзеі ў мясцовай “Лясной газеце”.

Маленькія гледачы былі вельмі ўдзячныя артыстам, а галоўнае – таксама запомнілі, як сябе трэба паводзіць у прыродзе, каб не пашкодзіць навакольнаму свету.

Чароўны свет казкі – універсальны настаўнік для дзіцяці. А тым лепш, калі праз казкі дзеці спасцігаюць таямніцы навакольнага свету, вучацца разуменню прыродных з’яў, клапатліваму стаўленню да ўсяго жывога, усвядомленай прыродаахоўнай дзейнасці, засвойваюць навыкі рацыянальнага прыродакарыстання. Менавіта такую ролю выконваюць экалігічныя казкі ў адукацыйным працэсе.

 

Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада г.п.Мір
Карэліцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий