Любімы дзецьмі “Хрумсцік” і шмат іншага

- 13:34ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У рамках рэгіянальнага праекта #Эканоміка. Асоба. Будучыня вучні 89 класаў сярэдняй школы 11 Ліды наведалі ААТ Лідскія харчовыя канцэнтраты” для знаёмства з прафесіямі, запатрабаванымі на вытворчасці.

Сёння прадпрыемства выпускае больш за 150 найменняў рознай прадукцыі пад гандлёвымі маркамі “Лідкон”, “Лідскія прыправы”, “Tvitnik” і, вядома ж, “Хрумсцік”.

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй завода, наведаўшы музей прадпрыемства. Вытворчасць яны змаглі ўласна ўбачыць, калі зазірнулі ў самы салодкі цэх, дзе вырабляюць любімы ўсімі дзецьмі ласунак “Хрумсцік”. Ванільныя і шакаладныя, лімонныя і мятныя, са згушчаным малаком і проста салодкія, глазураваныя і паветраныя… Пра кукурузныя палачкі вучні слухалі з асаблівай цікавасцю і адначасова назіралі, як яны вырабляюцца. Пасля знаёмства з вытворчасцю кожны наведвальнік змог пачаставацца кукурузнымі палачкамі на розны густ.

Першапачаткова ж мэта наведвання вытворчасці тычылася знаёмства з прафесіямі, якія запатрабаваныя на прадпрыемстве сёння. Як упэўніліся падлеткі, прафесіі тут і цікавыя, і вельмі адказныя. Магчыма, для кагосьці з сённяшніх школьнікаў гэтая экскурсія стане вызначальнай, і ў будучыні лідскае прадпрыемства стане іх месцам працы.

 

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий