Прыгожая тэхнічная гульня

- 22:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

27 сакавіка ў сярэдняй школе № 7 Навагрудка прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод работнікаў устаноў адукацыі.

У спаборніцтвах удзельнічала шэсць каманд: калектыў работнікаў гімназіі № 1, сярэдніх школ № 7, 4 і 5, Любчанскай сярэдняй школы і Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні.

Каманды паказалі прыгожую тэхнічную гульню. У ходзе спаборніцтваў вызначыліся два лідэры: гімназія № 1 і сярэдняя школа № 7. Яны і сустрэліся ў фінале. Гледачы напружана чакалі зыходу матчу, таму што каманды былі роўнымі па сілах. У выніку 1-е месца заняла гімназія № 1, на другім месцы – каманда сярэдняй школы № 7, на трэцім – сярэдняй школы № 4.

 

Ю.М. ДАБРАВОЛЬСКАЯ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя
сярэдняй школы № 7 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий