- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Я здароўе берагу – сам сабе я памагу

 

На працягу двух месяцаў выхавальнік і выхаванцы старшай групы № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці  1 Навагрудка працавалі над рэалізацыяй праекта Я здароўе берагу сам сабе я памагу.

На кожны рэжымны момант ставіліся мэты і задачы, якія вырашаліся з дапамогай такіх метадычных прыёмаў, як гутаркі, дыдактычныя гульні і практыкаванні, досведы і даследаванні, сюжэтна-ролевыя гульні, чытанне вершаў і апавяданняў па тэме і інш.

Падчас экскурсіі ў медыцынскі кабінет дашкольнай установы медсястра пазнаёміла дзяцей з рознымі медыцынскімі інструментамі, патлумачыла іх прызначэнне, паказала спосаб дзеяння з імі, пагутарылі пра прафесію ўрача. Свае веды дзеці адлюстравалі ў сюжэтна-ролевай гульні “Паліклініка”.

       

Бытавыя гульні-сцэнкі з паўсядзённага жыцця таксама дапамагаюць у выхаванні дзяцей. Дзяўчынкі традыцыйна гуляюць у дочкі-маці, сям’ю, з цікавасцю абыгрываюць розныя жыццёвыя сітуацыі. У працэсе купання лялькі дзеці пазнаёміліся з розным станам вады (халодная, цёплая, гарачая).

Выхаванцы замацавалі правілы асабістай гігіены, пашырылі свае ўяўленні пра значэнне вады для гігіены і здароўя людзей. Даведаліся, як выглядаюць мікробы, што яны бываюць карысныя і шкодныя, што іх нельга разгледзець праз звычайную лупу, а патрэбен прыбор мікраскоп. Пазнаёміліся выхаванцы і з простымі спосабамі барацьбы з хваробатворнымі бактэрыямі.

Дзеці самастойна і добрасумленна выконваюць абавязкі дзяжурнага па сталовай. Яны ведаюць, што трэба старанна мыць рукі, апранаць вопратку дзяжурнага, правільна сервіраваць стол, вучацца засцілаць пасцельную бялізну, аказваюць пасільную дапамогу дарослым.

У дзяцей сфарміраваліся ўяўленні пра культурна-гігіенічныя навыкі, як адзін са складнікаў здаровага ладу жыцця. Атрыманыя веды і ўменні дзеці адлюстроўваюць у гульнях, самастойнай дзейнасці, у паўсядзённым жыцці.

 

Наталля КОРШУН,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий