- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

За што я люблю родную зямлю

 

 26 сакавіка ў вялікай канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук узнагароджвалі пераможцаў I Рэспубліканскага конкурсу “За што я люблю родную зямлю.

Прысвечаны Году малой радзімы, ён быў абвешчаны Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі яшчэ мінулым летам. Усяго за два месяцы – ліпень і жнівень – арганізатары атрымалі творчыя працы больш чым ад 840 чалавек з усёй Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні і іншыя творы, напісаныя індывідуальна або ў сааўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.

Сярод пераможцаў аказалася і я, атрымаўшы дыплом у намінацыі “Магутная сіла паэзіі”. На суд журы быў прадстаўлены верш “Квітней, мая радзіма, любая, квітней!..” Галоўная ідэя твора – паважаць і захоўваць усё тое, што было створана нашымі продкамі.

Як адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН РБ У.Гусакоў: “Конкурс не толькі адлюстраваў пачуцці глыбокай любові да роднага краю, але дазволіў нам убачыць па-новаму сваё далейшае і цяперашняе. У няпросты гістарычны час, калі наша грамадства выпрабоўваюць на трываласць эканамічныя, палітычныя, сацыяльныя, эпідэміялагічныя фактары, нашы людзі здолелі тварыць, марыць, увасабляць свае пачуцці ў мастацкай творчасці, што надае работам асаблівае эмацыянальнае гучанне і нават напаўняе іх асаблівым патрыятычным пафасам”.

 

Анастасія МАРШАЛАК, 
выхавальнік дашкольнай адукацыі
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий