- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Усмешка і смех – карысныя для ўсіх!

 

1 красавіка ў яслях-садзе № 10 Смаргоні атмасфера шчасця, радасці і выдатнага настрою панавала на псіхалагічным развіваючым занятку “Усмешка і смех – карысныя для ўсіх!”.

Даказана, што смехатэрапія ў працы з дзецьмі спрыяе развіццю камунікатыўных навыкаў дзіцяці, фарміруе здольнасць да супрацоўніцтва з аднагодкамі, выкарыстоўваецца пры працы з трывожнымі і гіперактыўнымі дзецьмі. Усмешлівае дзіця больш камунікабельнае, лягчэй адаптуецца ў соцыўме.

У свяце смеху і ўсмешак прынялі ўдзел выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту. У пачатку сустрэчы практыкаванне-прывітанне “Усмешка” дапамагло выхаванцам наладзіцца на працу і стварыць вясёлы і бадзёры настрой.

Пазнаёміцца з тэмай занятка хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі, адгадаўшы зашыфраванае слова ў заданні “Вясёлая крыжаванка”. Гутарка-разважанне з дзецьмі пра смех і смешныя сітуацыі ў іх жыцці дазволіла сумесна ўсталяваць галоўнае правіла ў смехатерапii – смяяцца можна адно з адным, але не адно з другога. Зняць напружанне і атрымаць зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый можна было з дапамогай практыкаванняў і гульняў “Лаемся гароднінай”, “Паветраны шар”, “Крыўлялкі”, “Крычалкі – пляскалкі – маўчалкі”.

У канцы сустрэчы пры дапамозе “Скарбонкi смеху” дзецi змаглі падзяліцца адно з адным сваімі сакрэтамі добрага настрою. Яны напоўнілі скарбонку своеасаблівымі смехатаблеткамі – смешнымі фільмамі, гісторыямі, казкамі і вершамі, мультфільмамі і гульнямі, сямейнымі фатаграфіямі і апавяданнямі. З вясёлай усмешкай, добрым настроем нашы выхаванцы працягнулі гэты выдатны дзень.  

 

Вераніка ЦЫРКУНОВІЧ,
педагог-псіхолаг
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий