- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Палятаць не ў марах, а амаль рэальна

 

У рамках рэгіянальнага праекта “#Эканоміка. Асоба. Будучыня” навучэнцы 8-х і 10-х класаў сярэдняй школы № 11 Ліды наведалі 116-ю штурмавую авіяцыйную базу.

Усе дзеці і дарослыя мараць хоць раз у жыцці пасядзець у кабіне самалёта. А кіраваць ім у паветры – гэта нешта падобнае да свету фантастыкі. Школьнікі змаглі не проста здзейсніць свае мары, а амаль рэалізаваць іх у жыцці.

Падлеткі не толькі даведаліся пра жыццё ваеннай часці, паназіралі за працэсам падрыхтоўкі лётчыкаў на Су-25 і Л-39, але і на практыцы змаглі адчуць усе хваляванні ад палёту. Хлопцы і дзяўчаты ажыццявілі свае даўнія дзіцячыя мары: ім было дазволена сесці за штурвал трэнажора вучэбна-баявога самалёта ЯК-130 і кіраваць авіямашынай на працягу пэўнага часу. Пралятаючы над горадам, вучні ўбачылі знаёмыя вуліцы, будынкі, а за горадам іх вачам адкрыліся неверагодныя краявіды лясоў, палеткаў, рэк, вадаёмаў.

Наведалі школьнікі і музей самалётаў пад адкрытым небам, дзе ўбачылі авіяцыйную тэхніку розных гадоў. Зазірнулі ў казармы і змаглі ацаніць умовы жыцця сучасных салдат, якія праходзяць службу на тэрыторыі часці.

Вялікую падзяку выказваюць навучэнцы і педагогі нашай школы кіраўніцтву авіябазы і арганізатарам экскурсіі за неверагодныя эмоцыі. Кожны падлетак, вяртаючыся дамоў і дзелячыся ўспамінамі, у душы адчуў пачуццё гонару за беларускую авіяцыю.

 

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий