Навуковае таварыства вучняў “Пошук” у Любчанскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна актыўна працуе па намечаным плане. Перад канікуламі прайшоў школьны этап конкурсу даследчых работ.
Арына Карповіч і Ульяна Піліпчык – гэта ўжо тытулаваныя навукоўцы нашай установы: у дзяўчынак дыпломы рознага ўзроўню, стыпендыі Фонду Міру і спецыяльнага фонду Прэзідэнта.
Але сёння на канферэнцыі ўсіх здзівіў маленькі хлапчук з 3-га класа Іван Савошчык. У таварыстве ён першы год, але робіць сур’ёзныя заяўкі на поспех. Іван здзівіў усіх тэмай “Суседства з плесенню, або незвычайныя грыбы”. Старэйшыя навукоўцы апладзіравалі свайму пераемніку і, зразумела, пасля канферэнцыі ўзялі ў яго інтэрв’ю. Трэцякласнік сказаў, што ён любіць даследаваць аб’екты, якія могуць прынесці шкоду чалавеку. Гэта ён робіць дзеля таго, каб папярэдзіць небяспеку.
Марына ЛЯЎША,
кіраўнік навуковага таварыства вучняў “Пошук”
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна