У родным Навагрудку

- 10:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

1 красавіка чакалі многія вучні Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна. Менавіта ў гэты дзень яны адправіліся на экскурсію ў горад Навагрудак, каб яшчэ раз прайсціся па яго запаветных месцах.

 

У рамках рэалізацыі прафарыентацыйнага праекта “Білет у будучыню” хлопцы і дзяўчаты працягнулі знаёмства з прафесіямі і наведалі Навагрудскі лясгас, даведаліся пра асаблівасці прафесіі лесніка, пазнаёміліся з вытворчасцю экалагічна чыстай прадукцыі для ацяплення, паглядзелі на працэс перапрацоўкі драўніны. Многім навучэнцам было настолькі цікава, што некаторыя задумаліся над тым, каб атрымаць менавіта гэтую прафесію. 

Наступным экскурсійным аб’ектам маршруту стаў Музей яўрэйскага супраціўлення. Тут школьнікаў чакала кранальная гісторыя барацьбы, мужнасці, гераізму, самаахвяравання. Вучні спыніліся каля Сцяны Памяці, схілілі калені ля помніка дзяўчынцы Міхле Сасноўскай.

Наведванне музея прымусіла задумацца пра каштоўнасць мірнага неба, жыцця, свабоды. Затаіўшы дыханне слухалі мы аповед экскурсавода пра мужнасць і гераізм вязняў лагера, са спачуваннем глядзелі на фотаздымкі прыгожых дзяўчат і жанчын, якіх расстралялі фашысты.

Экскурсійная паездка стала яшчэ адным крокам у адкрыцці шматграннасці сваёй малой радзімы, у пазнанні свайго ўнутранага свету. Незабыўныя ўражанні ад экскурсіі надоўга застануцца ў сэрцы кожнага з нас.

 

Марына СЯВЕЦ,
класны кіраўнік 8-га класа,
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий