- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Анлайн-лагерь – магчымасць быць разам

 

На вясенніх канікулах у сярэдняй школе № 4 Ваўкавыска стартаваў анлайн-лагерь IT_Central_Unity для сучаснай школьнай моладзі – вучняў 10-га класа.

Кожны дзень з 29 сакавіка па 2 красавіка ўдзельнікі выконваюць заданні па пяці напрамках: IT-ЗЛЖ, рыхтуйся да лета разам з намі; IT-медыяцыя, вырашай канфлікты як прафесіянал; IT-творчасць, праяві сваю фантазію і крэатыў; IT-патрыятызм, пазнай свой родны край; IT-музыка, твая пляцоўка талентаў. Заданні маюць як тэарэтычны, так і практычны аспект. У дыстанцыйным фармаце вучні ствараюць фотакалажы, праходзяць тэсты, адказваюць на пытанні віктарыны, рыхтуюць музычныя нумары, вывучаюць тэхніку медыяцыі, адкрываюць для сябе нязведаную Беларусь, выконваюць спартыўныя практыкаванні.

Напрамкі аб’яднаны адной тэматыкай – “Падарожжа па канфліктным эскалатары”. Прайшоўшы ўсе прыступкі, вучні не толькі правядуць цікава свой адпачынак, але і навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі.

Удзельнікі анлайн-лагера і творчая група настаўнікаў аб’яднаныя ў групе ў Viber, што дапамагае заставацца на сувязі. Анонс і вынікі мерапрыемстваў публікуюцца ў Instagram-акаўнце it_central_unity, там жа размешчана спасылка на блог з тэматычнымі заданнямі.

 

Д.А. КЛІМЕЦ,
дырэктар лагера IT_Central_Unity
сярэдняй школы № 4 Ваўкавыска

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий