- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Гарадзечненскія валанцёры ў акцыі “Прыйдзі і пакланіся”

 

З мэтай удасканалення дзейнасці па патрыятычным выхаванні вучняў актывісты валанцёрскага атрада “Гарачыя сэрцы” Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Прыйдзі і пакланіся”, прысвечанай увекавечанню і захаванню памяці пра абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.

У рамках 77-й гадавіны з дня спалення Хатыні, сімвала ўсіх спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсак, вучні ўзгадалі ўсе спаленыя вёскі Навагрудскага раёна, успомнілі мясцовых жыхароў, якія цаной свайго жыцця падарылі нам мірную будучыню.

Актывісты валанцёрскага атрада навялі парадак каля абеліска загінуўшым воінам-землякам у аграгарадку Гарадзечна, усклалі кветкі.

У нашых сілах сваім прыкладам, добрымі ўчынкамі захаваць памяць пра вялікі подзвіг, самаахвярнасць нашага народа і перадаць гэту памяць наступным пакаленням.

 

Вікторыя ЛАЗАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий